![]()
Факты, якія бясспрэчна даказваюць нацыянальную вартасьць бел-чырвона-белага сьцяга. 14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам. У выніку дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг быў заменены на абноўлены сьцяг БССР, нагадвае «Радыё Свабода». Арганізатары кампаніі па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі сабралі 50 фактаў у храналягічнай пасьлядоўнасьці, пачынаючы ад XV стагодзьдзя і да сёньня, якія бясспрэчна даказваюць гісторыка-культурную і нацыянальную вартасьць бел-чырвона-белага сьцяга для Рэспублікі Беларусь.