Вернем бел-чырвона-белы сьцяг на дзяржаўны пасад!

Бел–чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» ўрэшце ізноў афіцыйна ўздымуцца над Беларусьсю. Напярэдадні гадавіны “рэфэрэндума” 1995 года, на якім існы рэжым Лукашэнкі гвалтам зьмяніў гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг на перароблены савецкі, Малады Фронт зьвярнуўся да некаторых абаронцаў нацыянальных сымбаляў з просьбаю ўзгадаць той сумны дзень, 14 траўня 1995 года, а таксама даць ацэнку акцыям у падтрымку нацыянальных сымбаляў Беларусі. Алег Трусаў, дэпутат ВС ХІІ скліканьня, удзельнік галадоўкі супраць прызначэньня рэфэрэндума: “14 траўня 1995 года я ўдзельнічаў у выбарах, якія тады Лукашэнка спалучыў зь незаконным рэфэрэндумам.