Vinsent выступіць з сольным канцэртам у Мінску

Выканаўца разам з жывым складам зайграе свае найлепшыя песні ў межах праекту «Жывы Тузін» 22 мая ў клубе ILI. Сольны канцэрт Вінсэнта стане апошнім у музычным сезоне праекту «Жывы Тузін» і заключным у туры самога выканаўцы па Беларусі ў падтрымку свайго новага альбома «Vir», перадае tuzin. fm«Увесну я аб’ездзіў усе найвялікшыя гарады Беларусі з выступамі. Пабачыў як жыве краіна. На канцэрты прыходзілі цікавыя людзі, мяне натхнялі падарожжы па краіне. Мы маем шмат прыгожых гарадоў, у якіх жывуць файныя людзі. Канцэрт у Мінску будзе такой фінальнай кропкай туру па Беларусі.