![]()
Праваабарончы цэнтар «Вясна» гэтымі днямі адзначае 20-годзьдзе. Узгадваем самыя яркія і важныя імгненьні ў гісторыі арганізацыі. Спачатку проста ўзяліся дапамагчы ахвярам жорсткага разгону Чарнобыльскага шляху 1996 году. 20 гадоў таму ніхто і ня думаў, што прынагодная ініцыятыва выльецца ў такую доўгатэрміновую місію. Цяпер «Вясна» займаецца шырокім колам пытаньняў: бароніць правы чалавека, дапамагае грамадзянам юрыдычна, вядзе прававую адукацыю і асьвету, складае агляды-хронікі парушэньняў правоў чалавека, назірае за выбарамі, займаецца праблемамі ўтрыманьня зьняволеных у турмах, праводзіць кампанію па адмене сьмяротнага пакараньня.