У чым схлусіла Ярмошына?

«А ў чым яна сказала праўду?» — могуць запытацца, маючы на ўвазе шматгадовую дзейнасьць Лідзіі Ярмошынай на пасадзе старшыні ЦВК. Але гэтым разам — не пра падлік галасоў. У нядаўнім інтэрвію агенцтву БелТА спадарыня старшыня ЦВК заявіла:«Я ўвогуле лічу, што рабіць няма чаго моладзі ў дэпутацкім корпусе. Калі мы толькі хочам атрымаць разбэшчанага, нічога не ўмее, але ўжо які мае велізарныя амбіцыі чалавека (і часьцяком потым — няшчаснага), дык тады давайце запускаць гэты працэс. . . Вось так атрымліваецца апазыцыя. Менавіта такія людзі, якія адседзелі ў парлямэнце 12-га скліканьня ў Вярхоўным Савеце ў 1989 годзе, якія былі абраныя, калі ім не было 30-ці, і складаюць цяпер касьцяк беларускай апазыцыі.