![]()
Як стала вядома Свабодзе, разьвітаньне са Зьмітром Саўкам адбудзецца ў панядзелак 11 красавіка з 11-й да 13-й у касьцёле Сьв. Тройцы на Залатой Горцы. А 13-й пройдзе імша, а 14-й — выезд на Заходнія могілкі, паведамляе «Радыё Свабода». Мовазнаўца Зьміцер Саўка памёр 9 красавіка на 51-м годзе жыцьця. Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у моладзевым грамадзкім абʼяднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк—Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня—Менск, 2005).