Памёр беларускі мовазнавец Зміцер Саўка

Сайт charter97. org выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлага. Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднанні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005). Зміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы тэлеканала «Белсат», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале.