![]()
Праз паўстагоддзя беларуская мова не толькі будзе адной з дамінуючых у краіне, але і апынецца сярод семідзесяці моў пост-біблейскай традыцыі. Так лічыць доктар філасофіі і акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма Ірына Дубянецкая, піша Заўтра тваёй краіны. Якія падставы ў эксперта для такога прагнозу і ці пагаджаюцца з ёй іншыя спецыялісты?– Я магу прывесці некалькі дзесяткаў цытат з беларускай літаратуры самых розных перыядаў і аўтараў, у якіх мова будзе асацыявацца са святлом і сімвалізаваць самую высокую духоўную каштоўнасць, – патлумачыла Ірына Дубянецкая на канферэнцыі Лятучага ўніверсітэта «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі».