Ніл Гілевіч: Я марыў жыць вольным мастаком

Мы прызвычаіліся, что Гілевіч трымаецца, не кідае літаратурную справу, што яшчэ не ўсе ён сказаў, не ўсё напісаў. Ніл Сымонавіч апошнія гады хварэў, гэта ўсе ведалі, не напружвалі народнага паэта. Ды й узрост, зразумела. Не маладзён ужо. Але ўсё роўна радок з фэйсбука “памер Ніл Гілевіч” быў нечаканасцю, рэзанул вочы, скаланул сэрца. Бо нечакалі. Прызвычаіліся, что Гілевіч трымаецца, не кідае літаратурную справу, не кідае наагул гэты свет, што яму яшчэ цікава тут, з намі, яшчэ не ўсе ён сказаў, не ўсё напісаў, пачуў яшчэ не ўсё. Дзякую лёсу, што добра ведала Ніла Сымонавіча асабіста, лічу яго сваім настаўнікам.