«Эфэкт вышыванкі» — большасць кампаніяў хочуць беларусізаваць сваю рэкляму

«Гэта ўжо ня модны трэнд, а тэндэнцыя» — кажуць экспэрты-маркетолягі. Два гады запар расьце попыт на выкарыстаньне нацыянальных сымбаляў у рэкляме. Чаму кампаніі ўсё часьцей беларусізуюць сваю прадукцыю, «Радыё Свабодзе» распавялі ініцыятары новага дасьледаваньня пра «эфэкт вышыванкі», якое мае прайсьці ўвесну 2016 году. Ніхто не чакаў такога пазытыўнага ўспрыманьня мовы ў рэкляме SamsungУспрыманьне нацыянальных сымбаляў у маркетынгавых камунікацыях ці «эфэкт вышыванкі» будзе вымяраць кампанія МАСМІ разам з marketing. by. Гэта першае дасьледаваньне такога кшталту, бо яшчэ некалькі год таму ніякага вышываначнага буму ў Беларусі не назіралася.