Чаму нельга павышаць пенсійны ўзрост

Ёсць, як мінімум, тры прычыны, якія дазваляюць заяўляць пра тое, што павышэнне пенсійнага ўзросту зяўляецца неабгрунтаваным рашэннем. Яно зусім будзе не на карысць нашай эканоміцы, піша «Нова час». І вось чаму. Прычына першая: дэмаграфічнаяЦалкам абапіраючыся на дадзеныя Белстата, прывяду ўсяго некалькі цікавых статыстычных фактаў. У 1955 годзе ў БССР нарадзілася 194 345 чалавек. У канцы 2014 года ў Беларусі ў 59-гадовым узросце знаходзіліся 129 916 чалавек. Калі не ўлічваць міграцыі, то атрымліваецца, што 33,2% насельніцтва не дажыло да 60-годдзя. У 1950 годзе ў БССР нарадзілася 197 164 чалавек, у канцы 2014 года ў Беларусі ў 64-гадовым узросце было толькі 109 510 чалавек.