Голас лёсу, якога ня чуў Чыж

«Крыша» з КДБ можа аднойчы прыйсьці не па чарговую сваю прэмію ад алігархаў, але па цябе самога. Затэлефанаваў прыяцель і пытаецца:– Вось прачытаў тэкст Сьвятланы Калінкінай пра арышт Чыжа . Напісала, што шкадуе яго. Адна назва чаго вартая – «Путь от золотого унитаза до тюремной параши особенно тяжел». А як ты ставісься да ягонага арышту?– Мяне ягоны арышт не натхняе, толькі сумаваць і маркоціцца па ім таксама ня хочацца, – адказаў я. – Але гэта, трэба прызнаць, знакавы арышт. Чыж хоць і вядомае прозьвішча, а пры тым назыўное, бо такіх, як ён – цэлы край, увесь, так бы мовіць, прыватны бізнэс.