![]()
Чым харчаваліся беларусы ад палеаліту да нашых дзён? Падборка кулінарных кніг ад Радыё Свабода раскрывае сакрэты беларускай кухні. 1. «Літоўская гаспадыня»Упершыню «Літоўская гаспадыня» пабачыла сьвет у 1848 годзе ў віленскім выдавецтве Завадзкіх, дзе праз шэсьць гадоў будзе надрукаваны яшчэ адзін кулінарны бэстсэлер. Імя аўтаркі «Літоўскай гаспадыні» для сучаснага чытача адкрыў Адам Мальдзіс, які актыўна займаўся яе пошукамі з парады Уладзімера Караткевіча. Ганна Цюндзявіцкая аказалася жонкаю маршалка шляхты Барысаўскага павета.