Фінансавы ГУЛАГ «гаспадзіна Пэжэ»

Так было калісьці за Сталінам, толькі больш цынічна і жорстка. «У Беларусі будуць заводзіць адміністрацыйную справу за парушэньні на футбольным полі». На футбалістаў? За парушэньні? Вядома, сьцёб. Але гэта жарт, за якім вымалёўваецца найбліжэйшая беларуская пэрспэктыва. Зьміцер Бартосік пазнаёміў шырокую публіку зь лякальным слэнгавым слоўцам, якое можа стацца агульным азначэньнем для ўсіх кантрольна-карных службовых пасадаў – купіздай. «Купі і здай» казалі сталінскія выбівалы падаткаў з «аднаасобнікаў», якія не жадалі далучыцца да калгасаў і не маглі аплаціць падатак, які вымагаўся ў выглядзе натуральных прадуктаў, лічы – аброку.