Жанчыны-рэкардсмэнкі і мужчыны-алькаголікі

Беларускія мужыкі, бярыце адказнасьць за сваё жыцьцё ў свае рукі — хаця б так, як гэта робяць беларускія жанчыны! Я разумею, што з падвышэньнем пэнсійнага ўзросту ўлада падстаўляецца і грэх яе лішні раз не ўбрыкнуць. Зь іншага боку, я на самой справе вельмі рады, што гэты непапулярны, але неабходны крок вымушаны рабіць Лукашэнка, а не наступныя, дэмакратычныя — як я спадзяюся — улады. Аднак лямант на тэму «беларусы не дажываюць», які ахапіў незалежную прэсу і сацыяльныя сеткі, — мяне троху ўжо раздражняе. Давайце ў сваіх аргумэнтах абапірацца на факты.