Як беларусы гукалі вясну ў Нью-Ёрку

Гуканне вясны сябрамі Беларуска-амерыканскага згуртаваньня «Пагоня» ў Нью-Ёрку ужо зрабілася традыцыйным. Хоць сіноптыкі ў нядзелю, 6 сакавіка, пагражалі парывістым ветрам і нават снегападам, яны зноў сабраліся ля Гудзона. Свежы ветрык і сонейка, якое не столькі грэла, колькі свяціла, надавалі імпэту. Беларусы, якія на радзіме ніколі не прымалі ўдзелу ў гэткіх святах, раптам атрымалі мажлівасць дакрануцца да ўласнае культуры тут у замежжы. Фото: nn. by Строі, вяночкі на галоўках дзяўчат і саламяныя птушкі з вобразам зімы й холаду ў абліччы лялькі Марэны адразу стварылі адказны й урачысты настрой.