Беларусь: дзьве Партугаліі, тры Ірляндыі і пяць Швайцарый

Чаму Беларусь нельга называць малой краінай. 1. Беларусь большая за 32 краіны Эўропы На фоне гіганцкай Расеі і вялікай Украіны – другой па плошчы краіны Эўропы – Беларусь насамрэч выглядае як малая дзяржава. Але калі браць пад увагу краіны ўсёй Эўропы, толькі 12 з 45 большыя за Беларусь па памеры, паведамляе «Pадыё Свабода». 2. Кожная вобласьць – цэлая краіна Мы прывялі прыклад краінаў, якія супадаюць па памеры з кожнай з шасьці абласьцей Беларусі. Прычым браліся далёка ня самыя малыя краіны Эўропы. Напрыклад, на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці можна было б зьмясьціць разам Славенію й Чарнагорыю.