![]()
Да Міжнароднага дня роднай мовы. Народу можа засціць зрокБез дай прычыны. Ды бачыць Божа кожны крокНа звод Айчыны. У вочы вам адплаты часЗірне сурова. Каб дзеці апраўдалі вас —Вярніце Мову!Няма пачаткау і канцоў,Усё — працяг. Каб не ўскіпела ў жылах кроў —Вярніце Сцяг!Улады сверб, што вас скубе,І славы сверб —Пакіньце ўсё сваё сабе,Вярніце Герб!Дальбог, пра гэта не са злаМалюся ў скрусе,А каб зямля вас прынялаНа Беларусі. Да верша (эмоцый) лічбы (факты):Толькі 0,4% студэнтаў і 14% школьнікаў навучаюцца па-беларуску. Уладзiмiр Някляеў