Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы

Поспехі роднай мовы ў беларускім грамадстве ў апошні час відавочныя, але працэс беларусізацыі ідзе выключна «знізу». Такое меркаванне выказалі БелаПАН старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў і сузаснавальнік моўных курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Рашэнне адзначаць гэты дзень, каб абараніць моўную і культурную разнастайнасць свету, было прынятае на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Глеб Лабадзенка адзначае рост колькасці грамадзян, якія ў паўсядзённым жыцці аддаюць перавагу беларускай мове.