![]()
Анхела Эспіноса — вядомая у Беларусі замежніца, якая ў свае 23 гады цудоўна валодае беларускай мовай і нават вучыць размаўляць на ёй іншых. Дзяўчына паходзіць з гішпанскага гораду Малага, у Гранадзе скончыла факультэт славістыкі, а цяпер вучыцца ў магістратуры Варшаўскага ўнівэрсытэту на беларусіста. Кажа, што беларускую мову асвоіла за тры гады, а расейскай амаль ня ведае — дый, як сама кажа, няма на тое патрэбы, паведамляе «Радыё Свабода». Расейскай мовы ня ведаю, таму беларусы са мной гавораць трасянкай«Навошта мне расейская мова? Я беларусістка — вывучаю ў Польшчы беларускую мову.