«Государевы люди»

Мы даўно жывём у краіне для службовага карыстаньня. Чыноўнікі са смакам называюць сябе «государевыми людьми». Каб засьведчыць найбольшую ступень ляяльнасьці. Сяргей Дубавец робіць выснову, што словы чыноўнікаў ускосна могуць сьведчыць, што ў нас можа быць манархія, аб чым мы пакуль не здагадваліся. Хаця напэўна да такіх складаных «умозаключений» у чыноўнікаў не даходзіць, проста падабаюцца важкія словы, роля з нафталіну гісторыі, якую яны самі сабе ўзялі добраахвотна. Напэўна іхняя думка не сягае так глыбока, што «государевы люди» азначае падначаленых цара.