![]()
Беларусь не скончыцца, не згіне, калі не дадзім парушыць нашу дзяржаўнасць, нашу незалежнасць. Музей Тадэвуша Касцюшкі ва Ўрочышчы Марачоўшчына пад Косава – муляж. Стары дом згарэў, новы пастаўлены ў 2004 годзе. Але пастаўлены ён на падмурку, на якім насамрэч стаяла сядзіба Касцюшкаў. І сапраўдны, з векавечных камянёў падмурак робіць сапраўдным усё астатняе. На 270-я ўгодкі нашага нацыянальнага героя мы правялі тут нараду берасцейскіх сяброў руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць!». «Беларусь, – казалі на нарадзе, – пакуль шмат у чым падобная на муляж.