![]()
Калі есць жаданне «звацца людзьмі», дык трэба гаварыць і пісаць па-людзку паўсюль: у краме і цырульні, у падатковай і літфондзе. Заходжу ў падатковую запоўніць адну з паперак. — Вячаслававіч, а вы што, па-беларуску пішаце? – зьдзіўлена запытвае супрацоўніца, якая мяне вядзе. -Канешне, Уладзіміраўна, — не адрываючыся ад паперы і з усьмешкаю адказваю я, бо па досьведзе рыхтуюся да дыскусіі. -Ну вы малайчына, Вячаслававіч! – выпальвае мой падаткавы куратар. — Так-так, малайчына, – падхоплівае яе дзяўчына за суседнім працоўным сталом. Я адрываюся ад паперы і з усьмешкаю да вушэй гляджу на Ўладзіміраўну, якая набрала ў лёгкія паветру для працягу думкі.