СМІ: Супраць Мэркель пададзены пазоў у Канстытуцыйны суд Нямеччыны

Гаворка ідзе пра вераснёвую пастанову аб адкрыцці межаў Нямеччыны для ўцекачоў. Група адвакатаў падала пазоў супраць міграцыйнай палітыкі цяперашняга ўрада ФРГ у Федэральны канстытуцыйны суд у Карлсруэ. Пра гэта ў пятніцу, 22 студзеня, паведамляе выданне Der Spiegel. У заяве шасці адвакатаў паказваецца на парушэнне свайго выбарчага права і на парушэнне права ўдзельнічаць у дэмакратычным працэсе прыняцця пастаноў, піша Deutsche Welle. Ад суду патрабуюць прызнаць пастанову Ангелы Мэркель ад 4 верасня 2015 года, якая адкрыла межы ўцекачам, за супярэчлівую Асноўнаму закону ФРГ.