ЗША перадалі Украіне вайсковае абсталяванне

Украіна атрымала ад ЗША медабсталяванне і сродкі вайсковай сувязі на $23 мільёны. Як паведамілі УНІАН у амбасадзе ЗША ва Украіне, мінулае ночы абсталяванне перададзенае ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль». У паведамленні адзначаецца, што гаворка ідзе пра абсталяванне абароненай радыёсувязі на 21 млн даляраў, што дазволіць украінскім вайскоўцам эфектыўна абменьвацца інфармацыяй, не ставячы сябе пад небяспеку, а таксама медыцынскае начынне для выратавання жыцця на полі бою коштам 2 млн даляраў. Пры гэтым адзначаецца, што «пасля праходжання мытных працэдур перададзенае Злучанымі Штатамі абсталяванне будзе дастаўленае ў падраздзяленні ўкраінскага войска, якія бяруць удзел у навучанні, што праводзіцца амэрыканскай стараной у Яварове і Хмяльніцкім.