![]()
Ня раз сустракаў літоўцаў, якія наракаюць ня нястачу і праблемы незалежнай Літвы. Але ані разу не пачуў ад літоўца «Эх, вернуться бы сейчас в СССР». Дапускаю, што такія вар’яты існуюць, але іх непрыкметнасьць — гэта добры дыягназ грамадзтву. І справа тут ня ў зьмене пакаленьняў. У нас таксама пакаленьні зьмяняюцца. Тым ня менш, гэта малады лапаць зь Беларусі 4 гады таму спрабаваў уехаць у Літву на Поршэ зь сярпом і молатам на капоце, а не літовец у Беларусь. Сутнасьць гэтай розьніцы заключаецца ў адназначных ацэнках гістарычных падзей, як гэта робяць у Літве.