![]()
Гэта быў мой асабісты выклік палітыцы русіфікацыі. У дзяцінстве я думаў, што ў гарадах жывуць адны маскалі. Я нарадзіўся і вырас у вёсцы, дзе хадзіў у вясковую, беларускамоўную, школу. І, натуральна, размаўляў на беларускай мове, як і ўсе вяскоўцы. І мяне вельмі здзівіла, калі я першы раз трапіў у горад, што ўсе гараджане размаўляюць па-руску. Я запытаўся ў мамы: а чаму гэта ў горадзе людзі размаўляюць не панашаму?Яна мне адказала (не вельмі развіваючы гэтую тэму), што ў беларускіх гарадах жыве многа рускіх людзей, якія пераехалі сюды пасля вайны, бо шмат беларусаў загінула ў вайну і гарады апусцелі.