Але былі случчакі

У кожнай нацыі ёсьць свае легендарныя героі. Кожная нацыя беражэ ў сваёй памяці імены людзей, якія некалі былі жывымі, звычайнымі людзьмі, жылі сярод жывых, але так выбіраў час і абставіны, што прымушаў іх зрабіць свой жыцьцёвы выбар. Людзей, якія вызначыліся сярод сучасьнікаў і суайчыньнікаў надзвычайнымі якасьцямі: адвагаю, вернасьцю, ахвярнасьцю. Тых, сваіх надзвычайных і ахвярных, нацыя памятае ў вяках, пяе ім хвалу, складае легенды, каб ганарыцца імі перад іншымі народамі. Ці-ж беларусы вызначаюцца сярод народаў свёй рахманасьцю, абыякавасьцю, сваёй «хатай з краю» – а таму і адсутнасьцю мужных, ахвярных людзей?.