Станіслаў Булак-Балаховіч у Пінску

95 год таму, у верасні-лістападзе 1920 года, на тэрыторыі сучаснай Берасцейшчыны і Гомельшчыны адбываліся лёсавызначальныя падзеі для беларускай дзяржаўнасці. Генерал Булак-Балаховіч заняў Палессе, прыняў тытул Начальніка Беларускай Дзяржавы і намагаўся ўтрымацца на поўдні Беларусі, абвясціўшы яе незалежнасць. Змаганне за Пінск гісторыкі называюць самай удалай аперацыяй генерала ў ходзе ягонага паходу на Палессе. У горадзе над Пінай няма помніка тым легендарным бітвам, але ёсць сведкі даўніны… Пройдземся па палескай сталіцы ў пошуках таго, дзе жыве памяць пра Станіслава Булак-Балаховіча.