Міхал Анемпадыстаў: Імкненьне жыць у справядлівым сьвеце — адна з дамінантаў беларускай культуры

У сучаснай Беларусі ёсьць дзьве культуры — уласна беларуская і постсавецкая. Якія рысы ўласьцівыя нацыянальнай беларускай культуры? Якую ролю яна выконвае ў разьвіцьці сучаснага беларускага грамадзтва? Як уплывае на лёс нацыі? Чым небясьпечнае для Беларусі існаваньне адначасна з нацыянальнай культурай культуры савецкай?У перадачы «Госьць на Свабодзе» над гэтымі пытаньнямі разважае культуроляг, дызайнэр, літаратар Міхал Анемпадыстаў. Фрагмэнты перадачы:- Незалежнасьць краіны, дэмакратыя, правы чалавека, свабодная рынкавая эканоміка — мэты, прыярытэты разьвіцьця сучаснага грамадзтва.