У Белдзяржфілярмоніі ушанавалі памяць Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна

У вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбыўся канцэрт-мэмарыял «Струны сэрца чыстага». Канцэрт прысьвечы памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна, паведамляе «Радыё Свабода». Галоўным удзельнікам канцэрту стаў Нацыянальны народны аркестар імя Жыновіча, а аўтарам праекту — галоўны дырыжор аркестру Міхаіл Казінец. Ушанаваць памяць двух вялікіх паэтаў прыйшлі іх сваякі і родныя, многія вядомыя паэты, палітыкі, грамадзкія актывісты і аматары творчасьці. Вядомыя і папулярныя песьні, напісаныя на словы паэтаў выконвалі салісты Белдзяржфілярмоніі і іншыя сьпевакі, а ў залі прысутнічалі многія аўтары музыкі гэтых песьняў.