Алеся Ўмпіровіч (Фурс) атрымала за «Пагоню» 25 гадоў канцлягераў

Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Яна нарадзілася на Пастаўшчыне ў 1925. У 1943 навучэнкай настаўніцкай сэмінарыі стала сябрам Саюзу беларускай моладзі, а пасьля вайны разам з іншымі студэнтамі Пастаўскай пэдвучэльні, нязгоднымі з антыбеларускай палітыкай савецкай улады, уступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў, паведамляе «Радыё Свабода». Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Пасьля вызваленьня жыла ў Казахстане. Скончыла Маскоўскі ўнівэрсытэт мастацтваў, ажыцьцявіўшы даўнюю мару стаць мастаком.