![]()
Менскі таксоўшчык шэптам распавёў, што сёлета ўвесь таксапарк вырашыў выбары прабайкатаваць. Працэдура вядомая, пераможца і ягоны працэнт вызначаныя загадзя. Адзінае, за што ўлада вядзе бой, — яўка. «Советская Белоруссия» ўжо назвала задачу — 87 працэнтаў. Яўка — гэта адзінае, што незалежныя назіральнікі могуць скантраляваць падчас гэтай кампаніі. І ў прысутнасьці назіральнікаў фальсыфікацыі яўкі становяцца відавочныя і лёгка фіксуюцца. Бюлетэні перасталі лічыць яшчэ, верагодна, у 2001. Сам дзень галасаваньня — рытуальная пастаноўка. Так было ў Мазыры ў 2010 годзе, дзе я вылучаўся кандыдатам у мясцовыя Саветы.