![]()
30 сакавіка «Свабоднаму тэатру» спаўняецца дзесяць год. За гэты час мы шмат пісалі пра тэатр, яго спектаклі і актораў. Чым стаў тэатр за гады існавання і які шлях прайшоў разам з ім яго рэжысёр? Як выглядае жыццё ў Лондане і ад якіх беларускіх звычак прыйшлося адвыкаць?Уладзімір Шчэрбань, якому ў гэтым годзе споўніцца 40, дае вялікае інтэрв’ю 34mag. «Давялося прызвычайвацца, што чалавек у форме – табе не вораг, а горад належыць гараджанам»- Як магчыма рэпетаваць спектаклі па скайпе?- Так жа, як і рабіць гэтае інтэрв’ю! Канешне, з першым спектаклем было вельмі цяжка.