Беларусы ствараюць «Народную Біблію»

Беларусы ствараюць «Народную Біблію» – гэта значыць Біблію, перапісаную ад рукі шматлікімі асобамі. Галоўная мэта акцыі – стварэнне нацыянальнага сімвалу, які паўплывае не толькі на хрысціянскую, але і на грамадзянскую свядомасць, паведамляе «Радыё Рацыя». Першы этап – перапісвання Псалтыра – ажыццяўляецца і мае завершыцца ў гэтым годзе. Паўдзельнічаць у ім паспелі яшчэ пры жыцці Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін – расказвае ініцыятар ідэі, журналіст і філосаф Уладзімір Падгол. – Ідэя стварэння Бібліі вынікала з агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую я прапанаваў і арганізаваў першы раз у 2008 годзе.