Шэрлак Холмс загаварыў па-беларуску

Зборнік апавяданняў Артура Конана Дойла «Прыгоды Шэрлака Холмса» упершыню выйшаў на беларускай мове. Кніга ўжо ёсць у Цэнтральнай кнігарні, «Акадэмкнізе» і «Кнігах і кніжачках», а неўзабаве з’явіцца і ў іншых кнігарнях, пiша «Прайдзiсвет». «Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам», - гавроыцца ў ёй.