![]()
Цiкавыя факты з гiсторыi вядомага расiйскага гурта. З нагоды першага за шэсьць гадоў прыезду гурта DDT у Беларусь, Tuzin. fm дасьледаваў гісторыю каманды з пункту гледжаньня беларусацэнтрычнасьці і выявіў нямала цікавых фактаў. У студзені 2010 году Юрыю Шаўчуку даюць дыплём, які сьведчыць, што яго імем названы астэроід галоўнага пояса Сонечнай сыстэмы. Прыкладна ў той час рок-зорка «Юры Шаўчук» аддаліцца ад Беларусі і вернецца толькі праз шэсьць гадоў. Вось табе і «разам ляцім да зор». Гісторыя з геаграфіяй захапляе ня меней за астраномію. Дзед Юрыя Юльянавіча па бацькоўскай лініі быў з казакаў, і сям’я яго жыла на памежжы Ўкраіны і Беларусі, але за саветамі іх выслалі ў Калымскі край.