![]()
У Грушаўцы, што пад Ляхавічамі, прайшоў фэст сучаснага мастацтва ДАХ-XXV «Вяртанне». Фестываль прысвечаны памяці Тадэвуша Рэйтана, чыё імя ва ўсім свеце лічыцца прыкладам шчырага і нязломнага патрыятызму. Грамадска-палітычны дзеяч ВКЛ, пасол ад Наваградскага ваяводства на сойм 1773 года, ліцьвін-патрыёт Тадэвуш Рэйтан, разам з наваградцам Самойлам Корсакам і мінчанінам Станіславам Багушэвічам-Мінькоўскім, мужна супрацьстаяў Першаму падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Тадэвуш Рэйтан, як піша, напрыклад, Вікіпедыя, ёсць нацыянальным героем Беларусі і Польшчы.