![]()
У 65 гадоў памёр знаны актор-купалавец Сяргей Краўчанка. Ён браў удзел практычна ў палове гісторыі славутай айчыннай сцэны, разам з калегамі ствараў гэтую гісторыю, уплываў на яе і зь некалькімі дзясяткамі роляў застаўся ў ёй. Зь Сяргеем мяне зьвязвалі цёплыя чалавечыя і прафэсійныя адносіны. Я паважаў яго за адданасьць прафэсіі і прафэсіяналізм, інтэлект, адукаванасьць. Апошнім разам мы бачыліся на ўрачыстасьцях з нагоды першай гадавіны прыватнага «Тэатру Ч», у якім ён таксама працаваў. Спачатку быў спэктакль «Дзяды», у якім, як заўсёды, грунтоўна, дакладна даносячы думку аўтара і рэжысэрскі малюнак, інтанацыйна выверана Сяргей выконваў ролю Ксяндза .