![]()
Княжну Софю не ўзгадваюць рускія летапісы, але добра ведаюць дацкія. У 1949 ва ўсходняй частцы Менскага замчышча, паміж сённяшнім выхадам з метро «Няміга» і Свіслаччу, быў адшуканы каменны падмурак старажытнай царквы. Гэты храм пачалі будаваць у найстаражытнейшы перыяд існавання Менскага замчышча. Найверагодней — у ХІІ ст, піша «Наша Нiва». Гэты храм не меў аналагаў сярод культавых пабудоў Старажытнай Русі. Ён быў узведзены з бутавага каменю, дэфіцытнага для нашага геалагічнага рэгіёна (асноўным матэрыялам для будаўніцтва храмаў на Русі тады была плінфа, тонкая абпаленая цэгла).