Шанец для Беларусi

Канешне, найперш ён быў паэтам. Створанага ім і ў інтымнай лірыцы хопіць, каб назаўсёды застацца ў літаратуры. Гэткая ж пранікнёнасьць і эмацыйнасьць уласьцівыя і тым ягоным вершам, якія прынята адносіць да грамадзянскай паэзіі і якой чамусьці цураецца маладое пакаленьне літаратараў, што цяпер, калі беларуская дзяржаўнасьць перад пагрозай зьнішчэньня, выглядае дзіўнаватым. Бураўкін – нароўні з Караткевічам, Быкавым і Барадуліным – прывёў да беларускага слова. Ягоныя зборнікі памятаю ў сям’і зь дзяцінства, ягоныя вершы і паэмы – тое, што фармавала сьвядомасьць.