Унучка Якуба Коласа: Веру, што Беларусь будзе незалежнай

Беларусам яшчэ трэба прайсцi шлях да незалежнасцi. Вера Міцкевіч распавяла ў інтэрвю «Белсату» аб працы ў музеі дзядулі, новую кнігу пра свайго бацьку і старэйшага сына Якуба Коласа – Данілу і тое, як у Беларусі выжываць працаўнікам інтэлектуальных прафесіяў. - Спадарыня Вера, Вы вядомая як гарлівая даследчыца спадчыны Якуба Коласа. Магчыма, ёсць нейкія адкрыцці, што датычаць жыцця Вашага дзядулі, ягоных нашчадкаў, нешта яшчэ невядомае?- Новая кніга пра майго бацьку «І бачу пройдзеныя далі» – мая галоўная радасць за апошні час. Даніла Канстанцінавіч быў заснавальнікам, арганізатарам, першым дырэктарам музею Якуба Коласа.