Бэртан Грын: Хачу выступіць у Менску, на радзіме продкаў

Славуты джазавы піяніст распавёў пра свае карані ды патлумачыў наколькі важна пачувацца не музыкантам, а інструмэнтам. Не сакрэт, што беларускае паходжаньне маюць вялікія амэрыканскія кампазытары Ірвінг Бэрлін, Вэрнан Дзюк і Джордж Гэршвін. У Менску адшукаліся карані аднаго зь піянэраў фры-джазу Бэртана Грына (Burton Greene). Выбітны піяніста й кампазытар нарадзіўся ў Чыкага ў 1937. У 1963 стварыў Free Form Improvisation Ensemble і праз год увайшоў у Гільдыю джазавых кампазытараў. З таго часу шмат выступае ў ЗША ды Эўропе, стварае музыку ў межах розных праектаў, спалучае джаз з ўсходнеэўрапейскімі матывамі. Рубрика: культура