![]()
У Горадні прэзэнтаваная кніга «Натальля Арсеньнева. Шлях да Беларусі», напісаная Алай Петрушкевіч. Гэта першая кніга пра вядомую беларускую паэтку. Прэзэнтацыя адбылася ў артгалерэі «Крыга». Прафэсар Гарадзенскага унівэрсытэту Аляксей Пяткевіч, які рэдагаваў кнігу, лічыць, што як паэтка Натальля Арсеньнева паднята над зямлёй, паведамляе «Радыё Свабода».«Хаця ўсякі паэт любіць падымацца над зямным, будзённым, празаічным. Але ў Арсеньневай гэта абсалютна арганічная якасьць. Яна калі і апускаецца на зямлю, то зямля ў яе напоўненая чарамі.
Рубрика: культура