![]()
У бібліятэчцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» выйшаў «Вушацкі словазбор» Рыгора Барадуліна. Кніга, якую паэт пачаў збіраць больш шасцідзесяці гадоў таму, пiша «Новы час».«Я проста купаўся ў чысцюткай, як вушацкае возера Вечалле, беларускай мове, чытаючы рукапіс гэтай кнігі. Колькі слоў, ані ў якіх слоўніках не зафіксаваных, — напісаў у прадмове да «Вушацкага словазбору» Уладзімір Някляеў. — У гэтым свеце Барадулін робіць тую працу, якую ў іншых светах робіць народ: мовастваральную. І яшчэ аберагальную, бліскуча скарыстоўваючы й тым самым захоўваючы тое, што народ ужо стварыў і за што некалі скажа дзякуй свайму Паэту».
Рубрика: культура