Стэфан Эрыксан: На перспектывы беларускай мовы гляджу станоўча

Шведскі дыпламат назваў час сваёй працы ў Мінску «лепшымі гадамі жыцця». Стэфан Эрыксан з 2005 да 2012 году працаваў у Беларусі і праславіўся сваім амаль дасканалым валоданнем беларускай, а таксама падтрымкай беларускай культуры, ужо амаль год не бываў у Беларусі, піша generation.by.Як за гэты час змяніліся ягоныя погляды на будучыню беларускай культуры?«Буду прамаўляць па-беларуску, бо я лічу, што ЕГУ усё ж беларускі ўніверсітэт», — вялікая аўдыторыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту на некалькі соцень чалавек сустракае першыя словы Стэфана Эрыксана апладысментамі. Рубрика: общество