Валянцін Голубеў: З гэтага пачалася беспакаранасць і уседазволенасць улады

18 год таму прайшоў незаконны рэфереэндум па змене дзяржаўнай сімволікі Беларусі. Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Валянцін Голубеў у інтэрвю сайту charter97.org распавёў пра тое, як гэта адбывалася.- Сёння - гадавіна рэферэндуму, які быў праведзены Лукашэнкам 14 траўня 1995 года. Пасля яго рускай мове надалі статус другой дзяржаўнай, а таксама вярнулі крыху змененую савецкую сімволіку. У чым прычына адмоўных адносінаў уладаў да бел-чырвона-белага сцяга, герба «Пагоня» і беларускай мовы?- Я да сённяшняга дня ўпэўнены, што сярод чатырох пытанняў, якія былі вынесеныя на рэферэндум, тыя, што тычыліся сімволікі і мовы, былі не самымі галоўнымі для Лукашэнкі. Рубрика: политика