![]()
Пакуль што моўная сітуацыя ў гэтай краіне вельмі падобная да беларускай.
Паводле статыстыкі, ірландскай “у пэўнай ступені” валодаюць 75 % насельніцтва, але карыстаюцца ёю штодня – не больш за 2 %, паведамляе тэлеканал “Белсат”.
Што трэба для таго, каб эфектыўна, крок за крокам адраджаць родную мову ў краіне, якая цягам стагоддзяў была калоніяй іншай, больш моцнай дзяржавы? Гэтае вельмі актуальнае для Беларусі пытанне, высвятляецца, не такое і ўнікальнае ў свеце. Тую ж праблему мае і незалежная Ірландыя, якая да 1922 года была брытанскаю калоніяй і дагэтуль усё яшчэ застаецца пад моцным эканамічным, культурніцкім ды моўным уплывам афіцыйнага Лондану.
Рубрика: культура