![]()
Узяцца за гэты тэкст прымусілі апублікаваныя нядаўна вынікі перапісу насельніцтва Чэхіі, праведзенага ў 2011 годзе.
Аказалася, што ў Чэскай Рэспубліцы жывуць 4129 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Зь іх 2013 вызначылі сваю нацыянальнасьць як беларускую, а 826 чалавек заявілі, што іх родная мова — беларуская.
Мяне гэтыя вынікі непрыемна ўразілі. Асабліва тое, што менш за палову грамадзянаў Беларусі, што жывуць у Чэхіі, лічаць сябе беларусамі!
Напярэдадні Калядаў па старым стылі ўключыў быў беларускую дзяржаўную тэлевізію. У расейскамоўным выпуску навінаў карэспандэнтка, стоячы перад былым менскім кляштарам бэрнардынак, дзе цяпер месьціцца праваслаўная катэдра, казала нешта накшталт такога: «Сегодня у православных Сочельник.
Рубрика: общество