«Мы ёсьць гаспадары нашае зямлі»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася з навагоднім прывітаннем. «Дарагія суродзічы! Бог нам даў цудоўны край, які нарадзіў безьліч вялікіх мастакоў, музыкаў, паэтаў, добрых людзей. Бог нам даў адну з найпрыгажэйшых моваў у сьвеце. Наш народ працавіты, таленавіты, жыцьцяздольны. Сёньня мы маглі б жыць заможна і шчасьліва ў цэнтры Эўропы. Цяжка зразумець, чаму мы сталіся апошняй дыктатурай Эўропы, і як мы пагадзіліся з гэтым. Жывём пад ботам чалавека, які ня варты нас, ня любіць нас, зьдзекуецца над найлепшымі сынамі нашага народу, над усім, што дарагое беларускай душы. Рубрика: политика